Вершы Рыгора Крушыны
(1907-1978)

  Рыгор Крушына

На гэтай старонцы з часам будзе выкладзены поўны збор твораў выдатнага беларускага паэта Рыгора Крушыны.

Сёньня чытайце:

Зь кнiгi "Выбраныя творы" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1957):
Лебедзь чорная
Лiрыка зь вялiкага места
Пад сузор'ем Стральца
Папарацi
Вершы з Капры
Паэмы

"Вячорная лiрыка" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1963)

"Лебедзь чорная" (Беларускае Выдавецтва "Пагоня", 1947)

Дзякую спадарам Лявону Юрэвiчу i Вiтаўту Кiпелю. Бязь iхнай дапамогi наўрад цi ўдалося б мне сабраць тут больш трох вершаў... За тыя тры вершы, дарэчы, асобная падзяка сыну паэта, Iгару Рыгоравiчу Казаку, якi даслаў iх на дыскусiю "Дранiкаў".


  Для тых, хто (як i я), ня любiць чытаць зь экрану, цi ня мае на гэта часу, зьмяшчаю кнiгi Рыгора Крушыны ў выглядзе файлаў. Калi ласка, бярыце, друкуйце, чытайце...

Выбраныя творы (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1957) vybranya.txt  (101 kb)
Вячорная лiрыка (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1963) liryka.txt  (48 kb)
Лебедзь чорная (Беларускае Выдавецтва "Пагоня", 1947) lebedz.txt  (34 kb)
...  

 

У якасьцi "вiзытнае карткi" паэта я выбраў верш "Мой тыдзень". Гэты верш, зь якога пачалося маё знаёмства з творчасьцю Крушыны (прачытаны, дарэчы, ў дыскусii "Дранiкаў"), спадабаўся мне адразу ж... I дагэтуль я лiчу яго ў Крушыны найлепшым. Цi ж ня праўда, музыка радкоў нагадвае Набокава?..


Мой тыдзень

Панядзелак, аўторак, серада і чацьвер,
Потым пятніца прыйдзе, субота, нядзеля.
Тыдзень -- музыка ў словах. І любоў, і давер,
І прыгожа прадзецца натхненьня кудзеля.

Крута круціцца спрытнае верацяно,
Нітка тогкая мрояў віецца, ня рвецца.
Сьпеў салодкі, далёкі я чую даўно,
Бачу радасьць на кожнай былінцы, на кветцы.

Добры тыдзень -- ня злыдзень. Ён сьпявае са мной.
Панядзелак, аўторак... -- лічу да нядзелі.
Пералік узьнімае мой рытмічны настрой,
Словы самі карону на верш мой надзелі.

Панядзелак, аўторак, серада і чацьвер.
А за пятніцай -- вікэнд: субота, нядзеля.
Адпачынак. У вырай. Я -- свабодны цяпер.
Я пішу дзеля шчасьця людзкога і дзеля

Тых, якія паэзію любяць маю.
Сёньня пішацца лёгка. Мой тыдзень сьпявае.
На сівую зіму ня гляджу, я пяю,
Бо трымаецца сіла ў грудзёх веснавая.

  Назад на старонку Кума...